+375 163 64 19 12
+375 29 648 80 59
+375 163 64 19 12
+375 29 648 80 59
ААТ «Белрэсурсы» — кіруючая кампанія холдынгу «Белрэсурсы» — зацікаўлена ў прыцягненні профільнага інвестара для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Рэканструкцыя вытворчасці мыйных сродкаў» у даччынай кампаніі ААТ «Бархім» у г. Баранавічы.
На дадзены момант ААТ «Бархім» выпускае тавары бытавой хіміі і сінтэтычных мыйных сродкаў. У 2020–2024 гадах таварыствам плануецца рэалізацыя праекта «Рэканструкцыя вытворчасці мыйных сродкаў», які прадугледжвае будаўніцтва новага вытворчага корпуса і размяшчэнне ў ім мадэрнізаванай вытворчасці тэхнічных парашковых, вадкіх мыйных сродкаў, а таксама пашыранага асартыменту новай прадукцыі.
Мы таксама гатовыя да супрацоўніцтва ў частцы арганізацыі кантрактнай або ліцэнзійнай вытворчасці новых відаў прадукцыі з выкарыстаннем інгрэдыентаў і рэцэптур партнёраў.
Нас цікавіць вытворчасць:
Арганізацыя вытворчасці пазначанай прадукцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у супрацоўніцтве з ААТ «Бархім» дасць магчымасць інвестару (партнёру) выйсці на новы рынак з дапамогай беларускага вытворцы, атрымаць канкурэнтныя перавагі і прэферэнцыі, устаноўленыя для юрыдычных асоб — рэзідэнтаў Свабоднай эканамічнай зоны «Брэст».
Мы гатовы працаваць і зарабляць разам з нашымі партнёрамі.
Больш падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць па тэлефонах:
Дырэктар ААТ «Бархім»
Касцюкевіч Наталля Мікалаеўна
+375 163 64 19 12
Прыёмная ААТ «Бархім»
+375 163 64 19 27