VII УСЕБЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ СХОД

VII УСЕБЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ СХОД

26.04.2024

24–25 красавіка 2024 года адбыўся адзін з галоўных палітычных форумаў краіны — VII Усебеларускі народны сход. Лозунгам мерапрыемства стаў дэвіз: «Час выбраў нас!».

Гістарычную значнасць падзеі вызначылі новы статус УНС, новыя функцыі і паўнамоцтвы дэлегатаў. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь назваў Усебеларускі народны сход ахоўным бар’ерам ад магчымых небяспечных працэсаў, што супярэчаць інтарэсам грамадства і дзяржавы. У межах працы сходу было праведзена галасаванне па выбары Старшыні, Намесніка і Прэзідыума УНС. Таксама былі прыняты важнейшыя для краіны дакументы: Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Вайсковая дактрына Рэспублікі Беларусь.

«Наша задача — абараніць суверэнітэт і незалежнасць нашай Радзімы. Мы павінны захаваць краіну і забяспечыць яе шчаслівую будучыню. Ніхто не зробіць гэтага замест нас».

У складзе дэлегацыі ад дэпутацкага корпусу Брэсцкай вобласці ў мерапрыемстве прыняла ўдзел Наталля Касцюкевіч, намеснік дырэктара — начальнік планавана-эканамічнага аддзела ААТ «Бархім».