Адчётная канферэнцыя ППА ААТ «Бархім»

Адчётная канферэнцыя ППА ААТ «Бархім»

21.02.2025

20.02.2025 года адбылася адчётная канферэнцыя Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Бархім», на якой былі падведзены вынікі працы за 2024 год. Парадак дня:

– Аб справаздачы прафсаюзнага камітэта ППА за 2024 год.
– Аб справаздачы рэвізійнай камісіі ППА за 2024 год.
– Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні каштарысу даходаў і расходаў ППА за 2024 год.
– Аб зменах у складзе прафсаюзнага камітэта ППА.

Справаздачы зацверджаны, праца прафкама — ухвалена, намечаны планы работы на 2025 год.

Пасля канферэнцыі была праведзена экскурсія па ААТ «Бархім» з наведваннем участку па вытворчасці вадкіх мыйных сродкаў і ўчастку тавараў бытавой хіміі, дзе начальнік участка ТБХ Сяргей Анатольевіч Шынкевіч расказаў аб цяперашняй рабоце, перспектывах і праблемах на вытворчасці.