VIII Рэспубліканская спартакіяда работнікаў арганізацый холдынгу «Белрэсурсы» сабрала аматараў спорту ў «Крутым Яры»

VIII Рэспубліканская спартакіяда работнікаў арганізацый холдынгу «Белрэсурсы» сабрала аматараў спорту ў «Крутым Яры»

01.06.2025

Больш за 200 чалавек сабрала VIII Рэспубліканская спартакіяда работнікаў арганізацый холдынгу «Белрэсурсы», якая праходзіла з 30 мая па 1 чэрвеня на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу «Круты Яр». У спартыўных спаборніцтвах узялі ўдзел работнікі 10 арганізацый холдынгу «Белрэсурсы».

Удзельнікаў спаборніцтваў чакала насычаная праграма выпрабаванняў: трэба было вызначыць мацнейшых у валейболе, шахматах, шашках, настольным тэнісе, дартсе, плаванні, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і перацягванні каната. Таксама праводзілася спаборніцтва «Баскетбольны снайпер» — на меткасць і дакладнасць спаборнічалі капітаны каманд і кіраўнікі арганізацый холдынгу!

Каманда ААТ «Бархім» заняла I месца ў плаванні. Таксама I месца ў плаванні сярод жанчын заняла Ведернікава Наталля Леанідаўна.