На ААТ “Бархім” праведзены пазачарговы адзіны дзень інфармавання.

На ААТ “Бархім” праведзены пазачарговы адзіны дзень інфармавання.

30.10.2025

Сёння да супрацоўнікаў прадпрыемства прыйшлі прадстаўнікі ДУА “Гімназія № 3 г. Баранавічы” і ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Баранавічы”. Педагогі абмеркавалі актуальныя пытанні выхавання і прафілактыкі злачыннасці сярод моладзі, а таксама далі рэкамендацыі па абароне дзяцей у інтэрнеце.

У рамках мерапрыемства таксама прайшла сустрэча з прадстаўнікамі банка “БелЗЭБ”, якія пазнаёмілі калег з сучаснымі банкаўскімі прапановамі і правіламі бяспекі ў фінансавай сферы.

Такія сустрэчы дапамагаюць умацоўваць супрацоўніцтва паміж адукацыйнымі, фінансавымі і прамысловымі структурамі, а таксама павышаць узровень інфармаванасці ў грамадстве.