ААТ “БАРХІМ” прыняло ўдзел у выставе “Белагра-2026”

ААТ “БАРХІМ” прыняло ўдзел у выставе “Белагра-2026”

06.06.2026

З 2 па 6 чэрвеня 2026 года ААТ “БАРХІМ” прыняло ўдзел у міжнароднай спецыялізаванай выставе “Белагра-2026”, якая праходзіла ў рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня.

У ходзе работы выстаўкі прадпрыемства прадставіла наведвальнікам сучасныя рашэнні для аграпрамысловага комплексу, а таксама прадукцыю, прызначаную для забеспячэння санітарыі і гігіены на прадпрыемствах сельскагаспадарчай галіны. Асаблівую цікавасць удзельнікаў і гасцей выставы выклікала лінейка сродкаў для арганізацыі працэсу даення

Выстаўка стала эфектыўнай пляцоўкай для правядзення дзелавых сустрэч і перагавораў з прадстаўнікамі аграпрамысловага сектара, устанаўлення новых кантактаў і абмеркавання перспектыў далейшага супрацоўніцтва.

Удзел у “Белагра-2026” дазволіў ААТ “БАРХІМ” прадэманстраваць сваю прадукцыю шырокай прафесійнай аўдыторыі, умацаваць партнёрскія адносіны і пашырыць магчымасці для развіцця бізнесу.

ААТ "БАРХІМ" прыняло ўдзел у выставе "Белагра-2026"