+375 163 64 19 12
+375 29 648 80 59
+375 163 64 19 12
+375 29 648 80 59
26.06.2026
25 чэрвеня ў г. Маладзечне ў рамках пасяджэння Камітэта па стандартызацыі і якасці Саюзнай дзяржавы пад кіраўніцтвам Старшыні Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь Алены Маргуновай адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі – 2025”.
Па выніках конкурсу ААТ “Бархім” удастоена звання лаўрэата ў намінацыі “Прамысловыя тавары для насельніцтва”.
Высокую адзнаку экспертаў атрымалі:
🏆 Сродак мыйнае ICEBERG BLACK;
🏆 Сінтэтычны сродак для мыцця Kinders-M New Born.
Узнагароды лаўрэатам уручылі кіраўнікі Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь Алена Маргунова і Расстандарта Расійскай Федэрацыі Антон Шалаеў.
Атрыманая ўзнагарода з’яўляецца пацвярджэннем высокай якасці прадукцыі ААТ “Бархім”, яе запатрабаванасці на расійскім рынку і вынікам штодзённай работы ўсяго калектыву прадпрыемства.




Папулярныя допісы
Нашы катэгорыі тавараў