+375 163 64 19 12
+375 29 648 80 59
+375 163 64 19 12
+375 29 648 80 59
ААТ “Бархім” стала лаўрэатам конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі – 2025” у намінацыі “Прамысловыя тавары для насельніцтва”.
Узнагароду атрымалі:
Мы ганарымся, што наша прадукцыя заслугоўвае даверу спажыўцоў. Гэта ўзнагарода для нас крок наперад у развіцці, а таксама пацвярджэнне высокай якасці выпускаемай намі прадукцыі.

У рамках мерапрыемства прадпрыемства прадэманстравала сваю прадукцыю, дэманструючы дасягненні і інавацыі ў сваёй сферы.








Гэтая падзея сабрала шмат людзей, і мы былі радыя прадставіць нашу прадукцыю, дэманструючы яе якасць і эфектыўнасць.
Мы таксама аказалі дабрачынную дапамогу і падтрымку ў арганізацыі гэтага важнага мерапрыемства. Нашы супрацоўнікі лічыць, што клопат аб пажылых людзях – гэта не толькі абавязак, але і гонар. Мы імкнемся зрабіць іх жыццё больш камфортным і радасным!
У знак прызнання нашага ўкладу, дырэктар ДУ “Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Баранавічы” Герман А.А. выказаў падзяку ААТ “Бархім”. Гэтая ўзнагарода стала для нас важным пацверджаннем таго, што нашы намаганні не застаюцца незаўважанымі, і натхніла нас працягваць працу ў гэтым напрамку.




Гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі “Суперпрофі-2025” адбыўся ў горадзе 10 верасня.
Удзел у конкурсе прынялі сем маладых работнікаў, якія прадстаўлялі сферы прамысловасці, аховы здароўя, адукацыі, спорту і турызму, а таксама бяспекі. Таксама гучалі і намінацыі, у якіх маладыя работнікі дэманстравалі членам журы свае найлепшыя якасці і прафесійную падрыхтоўку. Ад нашага прадпрыемства выступала Спасюк Аксана Алегаўна (вядучы эканаміст).
Выпрабаванняў было адразу некалькі. Спачатку кожны з канкурсантаў прадэманстраваў прысутным у зале відэаролік, які неабходна было зняць загадзя. Затым была візітная картка, дзе ўдзельнікам трэба было расказаць пра сябе, а таксама пра прадпрыемства ці арганізацыю, якую яны прадстаўлялі.
Самым відовішчным іспытам стаў творчы конкурс, дзе кожны з прэтэндэнтаў на званне лепшага змог раскрыць сябе з зусім нечаканага боку, прадэманстраваць найбольш яркія грані ўласнай асобы.







Дзень народнага адзінства служыць не толькі напамінкам аб гістарычным мінулым, але і з’яўляецца своеасаблівым пасылам у будучыню. Захаванне гістарычнай памяці мае выключнае значэнне для сучаснасці і будучыні. Адказы на многія сучасныя пытанні можна знайсці ў гісторыі. Асабліва сёння, калі мы назіраем спробы дэзарыентаваць грамадства, навязаць штучныя стэрэатыпы, парушыць адзінства нашага народа. Каб супрацьстаяць гэтаму, паміж людзьмі павінна быць паразуменне і згода. Перад сучаснай моладдзю і студэнцтвам стаіць важная і адказная задача – захаваць і прымножыць тыя дасягненні, якія сталі падмуркам для суверэннай Беларусі. З’яўленне дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства сімвалізуе пераемнасць пакаленняў і выступае своеасаблівым пунктам адліку для новых добрых спраў і карысных здзяйсненняў, для руху наперад.
У адзінстве краіны і народа наша сіла!

У рамках мерапрыемства былі падведзены вынікі працы арганізацыі за 2021-2025 гг., агучаны планы развіцця на 2026-2030 гг. Выбраны кіруючыя органы і выканаўчы камітэт гарадской арганізацыі. Зацверджаны дэлегаты на абласную канферэнцыю грамадскага аб’яднання.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Шчарбакоў Вадзім Юсэфовіч і старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі РГА “Белая русь” Юркевіч Віталь Аляксандравіч.
Ад ААТ “Бархім” удзел у працы канферэнцыі прыняў сакратар першаснай арганізацыі Крывіцкі Віталь.











На стэндзе кампаніі былі прадстаўлены навінкі: гель і пральны парашок серыі “Лайт Check”, а таксама “Магія колеру. Суржа” PINK у новым дызайне.
Акрамя новых прадуктаў, госці форуму змаглі азнаёміцца з асартыментам кампаніі, у тым ліку прадукцыю пад уласнымі гандлёвымі маркамі вядучых рознічных сетак.
Удзел у “Трэйд Дыялогу” стаў для ААТ “Бархім” выдатнай магчымасцю прадставіць свае распрацоўкі і пашырыць партнёрскія сувязі на рынку бытавой хіміі.




30 жніўня першасная прафсаюзная арганізацыя ААТ “Бархім” для сваіх членаў прафсаюза арганізавала займальную турыстычную паездку па маршруце Косава – Ружаны – Жыровічы.
Работнікі прадпрыемства з вялікім энтузіязмам адгукнуліся на прапанову прафкама здзейсніць паездку і пазнаёміцца з гісторыка-культурнымі славутасцямі рэгіёну.



Штогадовая дабрачынная акцыя “Збяром партфель разам” аб’ядноўвае сотні калектываў і тысячы неабыякавых людзей. Асноўная мэта акцыі – аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы рабят да школы. Падтрымка аказваецца дзецям і сем’ям, якія маюць у гэтым патрэбу.
Супрацоўнікі ААТ “Бархім” падтрымалі гэтую ініцыятыву, прадэманстраваўшы гатоўнасць удзельнічаць у добрых справах. Сумеснымі намаганнямі былі набыты школьныя прылады, такія як сшыткі, ручкі, фламастары і іншае, для таго каб забяспечыць дзяцей неабходным для паспяховага пачатку навучальнага года.

