17 верасня – Дзень народнага адзінства

17 верасня – Дзень народнага адзінства

10.09.2025

Дзень народнага адзінства служыць не толькі напамінкам аб гістарычным мінулым, але і з’яўляецца своеасаблівым пасылам у будучыню. Захаванне гістарычнай памяці мае выключнае значэнне для сучаснасці і будучыні. Адказы на многія сучасныя пытанні можна знайсці ў гісторыі. Асабліва сёння, калі мы назіраем спробы дэзарыентаваць грамадства, навязаць штучныя стэрэатыпы, парушыць адзінства нашага народа. Каб супрацьстаяць гэтаму, паміж людзьмі павінна быць паразуменне і згода. Перад сучаснай моладдзю і студэнцтвам стаіць важная і адказная задача – захаваць і прымножыць тыя дасягненні, якія сталі падмуркам для суверэннай Беларусі. З’яўленне дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства сімвалізуе пераемнасць пакаленняў і выступае своеасаблівым пунктам адліку для новых добрых спраў і карысных здзяйсненняў, для руху наперад.

У адзінстве краіны і народа наша сіла!