19 сакавіка адбыўся 24-ы Пленум Баранавіцкага гарадскога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі»

19 сакавіка адбыўся 24-ы Пленум Баранавіцкага гарадскога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі»

20.03.2025

Былі падведзены вынікі працы гарадской арганізацыі і першасных ячэек ГА «БРСМ» за 2024 год, прыняты планы работы на 2025 год.

Акрамя гэтага, былі ўручаны падзячныя граматы і лісты актывістам першасных ячэек, а таксама ўручаны членскія білеты юнакам і дзяўчатам, якія нядаўна ўступілі ў шэрагі арганізацыі. У працы Пленума прынялі ўдзел першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Сегенюк Юрый Сяргеевіч і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Попка Павел Іванавіч.

Ад ААТ «Бархім» удзел у мерапрыемстве прыняў сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Крывіцкі Віталь.