4 верасня 2025 года адбылася IX справаздачна-выбарная канферэнцыя Баранавіцкай гарадской арганізацыі ГА “БРСМ”

4 верасня 2025 года адбылася IX справаздачна-выбарная канферэнцыя Баранавіцкай гарадской арганізацыі ГА “БРСМ”

05.09.2025

У рамках мерапрыемства былі падведзены вынікі працы арганізацыі за 2021-2025 гг., агучаны планы развіцця на 2026-2030 гг. Выбраны кіруючыя органы і выканаўчы камітэт гарадской арганізацыі. Зацверджаны дэлегаты на абласную канферэнцыю грамадскага аб’яднання.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Шчарбакоў Вадзім Юсэфовіч і старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі РГА “Белая русь” Юркевіч Віталь Аляксандравіч.
Ад ААТ “Бархім” удзел у працы канферэнцыі прыняў сакратар першаснай арганізацыі Крывіцкі Віталь.