Акцыя МНС «Не прапальвай сваё жыццё!»

Акцыя МНС «Не прапальвай сваё жыццё!»

11.11.2024

Курэнне ў ложку — асноўная прычына пажараў у Рэспубліцы Беларусь. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, з 4 па 27 лістапада пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Не прапальвай сваё жыццё!».

Мерапрыемствы будуць арганізаваны ў інтэрнатах, установах адукацыі, на аўтавакзале і ў гандлёвых аб’ектах. Супрацоўнікі МНС правядуць інтэрактыўныя гутаркі з удзельнікамі акцыі, а таксама пажарна-прафілактычную работу ў жыллі.

Для ўдзельнікаў акцыі будуць падрыхтаваны віктарыны, конкурсы, інтэрактыўныя лакацыі, дыялогі, дзе кожны зможа замацаваць веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці.

Далучайцеся да мерапрыемстваў МНС, каб перамагчы згубную звычку і зрабіць сваё жыццё больш бяспечным!

Крыніца: афіцыйны сайт Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта, https://baranovichi-gik.gov.by/ru/news-ru/view/v-baranovichskom-regione-s-4-nojabrja-startovala-aktsija-mchs-ne-prozhigaj-svoju-zhizn-4128-2024/