IV Міжнародны форум “Трэйд Дыялог”

IV Міжнародны форум “Трэйд Дыялог”

04.09.2024

4 верасня ААТ «Бархім» прыняло ўдзел у IV Міжнародным форуме “Трэйд Дыялог” у г. Мінску.

🎤Мерапрыемства было арганізавана пад эгідай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь. Па ўжо сфарміраванай традыцыі форум аб’яднаў на адной пляцоўцы рытэйлераў, пастаўшчыкоў і кампаніі сектара HoReCa. У гэтым годзе ўдзельнікамі сустрэчы сталі каля 400 чалавек, 30 спікераў і экспертаў з Беларусі і Расіі. Сваю прадукцыю на форуме прадставіла ААТ «БАРХІМ».

⚡️Выставачны стэнд ААТ «Бархім» наведаў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Аляксей Багданаў.

🤝У межах мерапрыемства былі праведзены перамовы з прадстаўнікамі рознічных гандлёвых сетак Рэспублікі Беларусь.