КАМФОРТ І БЯСПЕКА — задача кожнага!

КАМФОРТ І БЯСПЕКА — задача кожнага!

17.10.2024

Падрыхтоўка арганізацый г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна да асенне-зімовага перыяду 2024/2025 гг. завершана, падпісанне пашпартоў гатоўнасці таксама праведзена. Улічваючы змены ў надвор’і, падключэнне ацяплення будзе ажыццяўляцца паэтапна.

У сучасным свеце, дзе камфорт і бяспека з’яўляюцца неад’емнай часткай нашага паўсядзённага жыцця, правільнае функцыянаванне сістэм цеплазабеспячэння, што перадаюць цяпло ад крыніцы да спажыўцоў — жылых і камерцыйных будынкаў — у перыяд экстрэмальных умоў надвор’я з’яўляецца асабліва важным аспектам.

Кожны з нас хоча мець камфортныя ўмовы пражывання ў сваім доме ці кватэры, каб, вяртаючыся дадому, атрымліваць толькі станоўчыя эмоцыі і паўнавартасны адпачынак.

У прыватным сектары гаспадар самастойна адказвае за тэмпературу ў памяшканні. Што датычыцца шматкватэрнага жыллёвага фонду, то неякаснае выкананне мерапрыемстваў пры падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезону можа паўплываць на якасць паслуг цеплазабеспячэння.

Нагадаем, што тэмпература ўнутры жылых памяшканняў павінна быць не менш за 18 ºС. Якія ж прычыны недахопу цяпла?

Асноўнымі прычынамі парушэння цеплавога рэжыму могуць быць:

  • нездавальняючы стан аконных і дзвярных праёмаў у пад’ездах і жылых памяшканнях;
  • засмечанасць ацяпляльных прыбораў, самавольнае змяненне схемы падключэння сістэмы ацяплення;
  • пашкоджанне цеплавой ізаляцыі магістральных трубаправодаў;
  • нездавальняючая праца сістэм аўтаматычнага рэгулявання.

Адна з задач дзяржаўнага энерга- і газавага нагляду — забеспячэнне бяспекі жыцця і здароўя грамадзян пры выкарыстанні цеплавой і электрычнай энергіі, а таксама газу ў быце. З гэтай мэтай праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне бяспекі і надзейнасці пры абслугоўванні і эксплуатацыі энергасістэм, а таксама прафілактыку траўматызму.

Для прадухілення нестандартных сітуацый у ацяпляльны перыяд пры падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду праводзіцца шэраг мерапрыемстваў.

Памятайце: няшчасныя выпадкі можна прадухіліць, калі выконваць правілы бяспекі, праяўляць асабістую асцярожнасць і пільнасць.

Інспектар энергогазінспекцыі цеплатэхнічнай групы Баранавіцкага міжраённага аддзялення філіяла Дзяржэнергогазнагляду па Брэсцкай вобласці,
дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе Т.В. Гіль
стской области, государственный инспектор по энергетическому и газовому надзору Т.В.Гиль