+375 163 64 19 12
+375 29 648 80 59
+375 163 64 19 12
+375 29 648 80 59
11.09.2025
Гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі “Суперпрофі-2025” адбыўся ў горадзе 10 верасня.
Удзел у конкурсе прынялі сем маладых работнікаў, якія прадстаўлялі сферы прамысловасці, аховы здароўя, адукацыі, спорту і турызму, а таксама бяспекі. Таксама гучалі і намінацыі, у якіх маладыя работнікі дэманстравалі членам журы свае найлепшыя якасці і прафесійную падрыхтоўку. Ад нашага прадпрыемства выступала Спасюк Аксана Алегаўна (вядучы эканаміст).
Выпрабаванняў было адразу некалькі. Спачатку кожны з канкурсантаў прадэманстраваў прысутным у зале відэаролік, які неабходна было зняць загадзя. Затым была візітная картка, дзе ўдзельнікам трэба было расказаць пра сябе, а таксама пра прадпрыемства ці арганізацыю, якую яны прадстаўлялі.
Самым відовішчным іспытам стаў творчы конкурс, дзе кожны з прэтэндэнтаў на званне лепшага змог раскрыць сябе з зусім нечаканага боку, прадэманстраваць найбольш яркія грані ўласнай асобы.
Папулярныя допісы
Нашы катэгорыі тавараў