Рэспубліканская акцыя «Маміны пірагі»

Рэспубліканская акцыя «Маміны пірагі»

21.02.2025

Прадстаўніцы «Беларускага саюза жанчын» ААТ «Бархім» парадавалі салдат вайсковай часці 96577 г. Баранавічы смачнай выпечкай. «Маміны пірагі» — традыцыйная рэспубліканская акцыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

У пераддзень Дня абаронцаў Айчыны ААТ «Бархім» далучылася да гэтай акцыі, каб выказаць падзяку тым, хто стаіць на варце Радзімы і сустракае свята далёка ад сваіх родных.