У Баранавічах прайшоў «Навагодні флэшмоб» з уручэннем падарункаў дзецям

У Баранавічах прайшоў «Навагодні флэшмоб» з уручэннем падарункаў дзецям

13.01.2025

Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» працягвае дарыць радасць самым маленькім жыхарам горада. На свята чараўніцтва і калядных цудаў пад назвай «Навагодні флэшмоб» напярэдадні старога Новага года ў гарадскі Дом культуры запрасілі дзяцей і бацькоў з мнагадзетных, няпоўных сем’яў і іншых катэгорый.

Пад чуйным і вясёлым кіраўніцтвам казачных персанажаў мерапрыемства прайшло ў сапраўды навагодняй атмасферы, у якую з задавальненнем акунуліся не толькі дзеці, але і дарослыя. Кульмінацыяй праграмы стала ўручэнне салодкіх падарункаў і цацак ад добрых чараўнікоў — неабыякавых гараджан, якія пажадалі падарыць казку тым, хто асабліва ў ёй мае патрэбу.

Паводле слоў дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алены Герман, сабраных падарункаў аказалася так шмат, што развозіць іх было б вельмі доўга. Таму было прынята рашэнне сабраць усіх разам каля навагодняй ялінкі і, скарыстаўшыся выпадкам, ператварыць уручэнне падарункаў у сапраўднае свята — разам з Дзедам Марозам і Снягуркай павесяліцца, адзначыць Новы год і Каляды вясёлымі конкурсамі і дыскатэкай.

В сборе игрушек, сладостей, канцелярских принадлежностей поучаствовали городские предприятия и организации: «Торгмаш», городской автопарк, «Белпочта», «Атлант», «Бархим», хлебозавод «Берестейский пекарь», городской детский сад № 40. Их представители тоже были приглашены на «Новогодний флешмоб», чтобы повеселиться вместе с детьми и своими глазами увидеть, какую радость они подарили им и их родителям, чтобы и дальше оставались такими же добрыми и толерантными людьми.