+375 163 64 19 12
+375 29 648 80 59
+375 163 64 19 12
+375 29 648 80 59
01.06.2025
Больш за 200 чалавек сабрала VIII Рэспубліканская спартакіяда работнікаў арганізацый холдынгу «Белрэсурсы», якая праходзіла з 30 мая па 1 чэрвеня на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу «Круты Яр». У спартыўных спаборніцтвах узялі ўдзел работнікі 10 арганізацый холдынгу «Белрэсурсы».
Удзельнікаў спаборніцтваў чакала насычаная праграма выпрабаванняў: трэба было вызначыць мацнейшых у валейболе, шахматах, шашках, настольным тэнісе, дартсе, плаванні, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і перацягванні каната. Таксама праводзілася спаборніцтва «Баскетбольны снайпер» — на меткасць і дакладнасць спаборнічалі капітаны каманд і кіраўнікі арганізацый холдынгу!
Каманда ААТ «Бархім» заняла I месца ў плаванні. Таксама I месца ў плаванні сярод жанчын заняла Ведернікава Наталля Леанідаўна.
Папулярныя допісы
Нашы катэгорыі тавараў