Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

18.11.2024

Выбары Прэзідэнта Беларусі адбудуцца 26 студзеня 2025 года. Такое рашэнне было прынята 23 кастрычніка на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. На наступны дзень Цэнтральная выбарчая камісія зацвердзіла Календарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта.

Згодна з устаноўленым планам, у цяперашні час адбываецца збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў — да 6 снежня.

Датэрміновае галасаванне для грамадзян стартуе 21 студзеня.

Нагадаем, што кандыдаты ў Прэзідэнты вылучаюцца грамадзянамі Беларусі пры наяўнасці не менш за 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў. Таксама вылучэнне кандыдата можа ажыццяўляцца ініцыятыўнай групай выбаршчыкаў у колькасці не менш за 100 чалавек.