+375 163 64 19 12
+375 29 648 80 59
+375 163 64 19 12
+375 29 648 80 59
26.08.2026
Супрацоўнікі ААТ “Бархім” сумесна з першаснай арганізацыяй Беларускага саюза жанчын прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі “Збяром партфель разам”, накіраванай на падтрымку сем’яў і дапамогу дзецям у падрыхтоўцы да новага навучальнага года.
У рамках акцыі супрацоўнікі прадпрыемства наведалі сям’ю, павіншавалі дзяцей і бацькоў з пачаткам новага навучальнага года і пажадалі хлопцам поспехаў у вучобе, цікавых адкрыццяў, добрых сяброў і выдатнага настрою.
У якасці падтрымкі сям’і былі перададзены неабходныя школьныя прылады і падарункі да 1 верасня.
Такія ініцыятывы дапамагаюць стварыць атмасферу клопату і ўвагі і нагадваюць аб тым, як важна падтрымліваць адна адну. ААТ «Бархім» дзякуе ўсім удзельнікам акцыі за неабыякавасць і ўклад у добрую справу!




Папулярныя допісы
Нашы катэгорыі тавараў