+375 163 64 19 12
+375 29 648 80 59
+375 163 64 19 12
+375 29 648 80 59
09.09.2026
8 верасня 2026 года ў Мінску пачаў работу VI Міжнародны форум рытэйла і вытворцаў “Трэйд Дыялог” — адна з найбуйнейшых пляцовак для абмеркавання актуальных пытанняў развіцця гандлю і вытворчасці. У ліку ўдзельнікаў форуму – ААТ “Бархім”.
У цэнтры ўвагі мерапрыемства сёлета знаходзіцца развіццё канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж вытворцамі і прадстаўнікамі раздробнага гандлю. У рамках дзелавой праграмы ўдзельнікі і эксперты разглядаюць ключавыя тэндэнцыі галіны, у тым ліку:
сучасныя напрамкі развіцця рознічнага гандлю;
эфектыўныя мадэлі супрацоўніцтва вытворцаў і гандлёвых сетак;
падыходы да стварэння і прасоўванні ўласных гандлёвых марак;
магчымасці інтэграцыі бізнесу ў экасістэму маркетплэйсаў;
развіццё альтэрнатыўных каналаў рэалізацыі прадукцыі.
Форум аб’ядноўвае вядучых прадстаўнікоў бізнэсу, экспертаў і адмыслоўцаў галіны для абмену досведам, пошуку новых партнёрскіх рашэнняў і абмеркаванні даляглядаў наступнага развіцця рынка.



Папулярныя допісы
Нашы катэгорыі тавараў