+375 163 64 19 12
+375 29 648 80 59
+375 163 64 19 12
+375 29 648 80 59
09.05.2026
Святкаванне Дня Перамогі ў Баранавічах пачалося з урачыстага ўскладання кветак да помніка воінам і партызанам, якія вызвалялі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты знамянальны дзень жыхары горада, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і моладзь сабраліся разам, каб ушанаваць памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія абаранілі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Даніну глыбокай павагі і ўдзячнай памяці героям аддалі і прадстаўнікі ААТ «Бархім». Удзел у памятных мерапрыемствах – гэта знак павагі да подзвігу пакалення пераможцаў, захаванне гістарычнай праўды і пераемнасці пакаленняў. 9 Мая назаўжды застанецца сімвалам мужнасці, стойкасці і гераізму савецкага народа. Мы памятаем подзвіг тых, хто падарыў нам мірнае неба, і з падзякай захоўваем памяць аб Вялікай Перамозе. Нізкі паклон ветэранам і вечная памяць героям!



Папулярныя допісы
Нашы катэгорыі тавараў