+375 163 64 19 12
+375 29 648 80 59
+375 163 64 19 12
+375 29 648 80 59
28.08.2026
Партыйныя білеты супрацоўнікам прадпрыемства ўручыла намеснік старшыні Баранавіцкага гарадскога аддзялення партыі Юлія Тарасава. Сімвалічна, што гэта падзея прайшла на адным з вядучых айчынных прадпрыемстваў, якая на працягу многіх гадоў выпускае запатрабаваную беларускую прадукцыю і з’яўляецца яскравым прыкладам прынцыпу “роднае, сваё”.
Падчас візіту дырэктар ААТ «Бархім» Наталля Касцюкевіч пазнаёміла гасцей з дзейнасцю прадпрыемства, расказала пра вытворчыя магчымасці і асартымент прадукцыі. Удзельнікі мерапрыемства змаглі ўбачыць, як ствараюцца тавары, якімі па праве ганарыцца прадпрыемства і якія выбіраюць тысячы беларускіх сем’яў.
Уручэнне партыйных білетаў стала яшчэ адным пацвярджэннем таго, што падтрымка айчыннага вытворцы і актыўная грамадзянская пазіцыя ідуць поплеч. Сёння многія беларусы выбіраюць беларускія тавары, захоўваюць нацыянальныя традыцыі і падтрымліваюць ініцыятывы, накіраваныя на развіццё краіны. Уступаючы ў шэрагі партыі “Белая Русь”, новыя члены аб’ядноўваюць свае намаганні для падтрымкі людзей і прадпрыемстваў, якія ствараюць сапраўдную беларускую якасць.
ААТ “Бархім” дзякуе прадстаўнікам партыі “Белая Русь” за візіт і плённае супрацоўніцтва, накіраванае на развіццё рэгіёну і ўмацаванне каштоўнасцей, якія аб’ядноўваюць беларускае грамадства



Папулярныя допісы
Нашы катэгорыі тавараў